
ЛЕНІНСКАЯ РАЙОННАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ГРАМАДСКАГА АБ'ЯДНАННЯ «БЕЛАРУСКІ САЮЗ ЖАНЧЫН»
Мэта: садзейнічанне ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын, забеспячэнні годнага становішча жанчыны ў грамадстве, павышэнні ролі жанчын у грамадскім, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці.
БСЖ прымае ўдзел ва ўцягванні жанчын у кіраванне справамі грамадства і дзяржавы, садзейнічае ўмацаванню сям'і, аўтарытэту жанчын, павышэнню маральнасці ў грамадстве, фарміраванню ідэалогіі і рэалізацыі палітыкі пашырэння правоў і магчымасцей жанчын.
Дзейнасць Ленінскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» накіравана на садзейнічанне занятасці жанчын, аказанне дапамогі жанчынам, сем'ям, якія маюць у ёй патрэбу, умацаванне супрацоўніцтва. Важным пытаннем застаецца прапаганда сямейных каштоўнасцей, прэстыжу сям'і ў грамадстве.
Асноўныя напрамкі дзейнасці арганізацыі:
Умацаванне інстытута сям'і і маральнасці ў грамадстве
Рэалізацыі задач па фарміраванні ў грамадстве мадэлі паспяховай сям'і, здольнай да духоўна-маральнага самаразвіцця, адраджэння аўтарытэту сям'і, сямейных каштоўнасцей:
правядзенне мерапрыемстваў па прапагандзе і святкаванні "Дня і тыдня маці", "Міжнароднага дня сям'і", "Дня абароны дзяцей";
правядзенне і ўдзел у сацыяльна значных акцыях і рухах "Беларусь - утульны дом", "Крыніца дабра і памяці", "У Беларусі - ніводнага кінутага дзіцяці", "Нашы дзеці" і іншыя, надаўшы асаблівую ўвагу пытанням абароны мацярынства і дзяцінства, павышэння адказнасці бацькоў за жыццё і здароўе дзяцей, скарачэнні сацыяльнага сіроцтва, дапамогі ветэранам, пажылым людзям, правядзенне мерапрыемстваў духоўна-маральнай накіраванасці;
правядзенне акцыі "Здароўе жанчыны - здароўе нацыі", зрабіўшы асаблівы акцэнт на пытанні ўсведамлення насельніцтвам каштоўнасці жыцця, належных адносін да свайго і чужога здароўя, навакольнага асяроддзя; у рамках акцый праводзіць актыўную прапаганду адмовы ад курэння, ужывання наркотыкаў, празмернага ўжывання алкагольных напояў, асабліва сярод дзяцей і падлеткаў, прадухіленне ўсіх форм гвалту ў сям'і;
садзейнічаць развіццю валанцёрскага руху па аказанні дапамогі сем'ям, дзе выхоўваюцца дзеці - інваліды, пажылым і малазабяспечаным грамадзянам;
правядзенне аглядаў-конкурсаў "Лепшая шматдзетная сям'я";
прапаганда здаровага ладу жыцця;
арганізацыя вольнага часу жанчын.
Фарміраванне ідэалогіі і рэалізацыя палітыкі пашырэння правоў і магчымасцей жанчын
З мэтай павышэння статусу жанчын у грамадстве аказваць садзейнічанне дасягненню парытэтнага прадстаўніцтва жанчын на ўсіх узроўнях кіравання:
прымаць актыўны ўдзел у правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь
умацаванне сувязей з іншымі грамадскімі арганізацыямі, органамі мясцовага самакіравання, рэлігійнымі канфесіямі, якія працуюць на канструктыўны і стваральны настрой у грамадстве;
праводзіць кансультаванне жанчын і чальцоў іх сем'яў па пытаннях працоўнага, жыллёвага заканадаўства, сямейнага права, сацыяльнай абароны.
Садзейнічанне адаптацыі жанчын да рэалій жыцця, упэўненасці ў заўтрашнім дні
З мэтай павышэння прадпрымальнасці, ініцыятывы, павышэння ролі жанчын у вырашэнні сацыяльна-эканамічных праблем грамадства, забеспячэння занятасці жанчын, сацыяльнай падтрымкі малазабяспечаных жанчын:
арганізацыя надомнай працы для жанчын інвалідаў, жанчын, якія маюць дзяцей інвалідаў, іншых жанчын, якія маюць патрэбу ў дапамозе; падтрымліваць цесныя кантакты БСЖ з цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, праводзіць сумесныя мерапрыемствы і дабрачынныя акцыі;
аказанне псіхалагічнай дапамогі жанчынам, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях.
абарона ад гвалту ў сям'і.
Развіццё сістэмы партнёрскіх адносін
З мэтай умацавання супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі, развіцця сістэмы партнёрскіх адносін:
садзейнічаць умацаванню міру, сяброўства і згоды, прадухіленне сацыяльных, нацыянальных і рэлігійных канфліктаў;
праводзіць на пастаяннай аснове сумесныя мерапрыемствы, садзейнічаць устанаўленню і развіццю сістэмы канструктыўных партнёрскіх адносін паміж жаночымі грамадскімі арганізацыямі і органамі дзяржаўнага кіравання, камерцыйнымі і некамерцыйнымі арганізацыямі.
Гимн Белорусского Союза Женщин
Нас не собьют ветра с пути земного ,
Мы с будущим хотим судьбу связать .
Священное в начале было Слово :
Мы - женщины , нам есть о чем сказать .
Нам в одиночку не достичь вершины .
Не будем слабыми - прогоним грусть ,
Ведь вместе мы - сильны , дружны , едины
И верим свято в нашу Беларусь .
Припев :
Мы - Союз белорусских женщин ,
И надежда у нас одна .
Путь добра нам судьбой завещан
И далекая цель видна .
Пусть нам яркие звезды блещут
Над простором родной страны .
Мы - Союз белорусских женщин
И любовью своей сильны .
Живем мы верой искренней , большою ,
Друг с другом счастье и печаль деля ,
И чувствуем мы женскою душою ,
Когда слезами полнится Земля .
И пусть ветра бушуют на планете ,
Мы не сдаёмся , наш удел таков .
Мы - женщины , и значит мы в ответе
За детский смех , за счастье стариков .
Припев .
муз.: Л. Захлевного
сл.: В.Поликаниной