У агульнай сістэме ўсебаковага і гарманічнага развіцця чалавека фізічнае выхаванне дзіцяці дашкольнага ўзросту займае асаблівае месца. Менавіта ў дашкольным дзяцінстве закладваюцца асновы моцнага здароўя, правільнага фізічнага развіцця, высокай працаздольнасці. У гэтыя гады адбываецца станаўленне рухальнай дзейнасці, а таксама пачатковае выхаванне фізічных якасцей. Фізічныя практыкаванні з'яўляюцца асноўным і спецыфічным сродкам фізічнага выхавання, аказваюць усебаковы ўплыў на развіццё дзіцяці. 